?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Навадворскую забілі.

Забілі. І ў мяне няма ў гэтым ніякіх сумневаў! Але для гэтага забойства (як і для многіх іншых) быў зусім непатрэбны палёній, "загад з самага верху" ці іншыя падобныя крокі тых, хто яе так ненавідзіў.

Справа ў тым, што расейская мэдыцына для шэраговага насельніцтва знаходзіцца ў такім стане, што выздараўленьне ад цяжкой хваробы там трэба лічыць цудам ці подзьвігам мэдыкаў, а вось сьмерць пацыента ад урачэбнай памылкі, адсутнасьці патрэбных лекаў ці шпітальнай інфэкціі - наадварот, "звычайная зьява".

Я не адзіны, хто так лічыць, толькі што тое самае прачытаў у Латынінай, яна яшчэ ўспомніла сьмерць Пачынка - зусім няшэраговага расейскага чыноўніка, наадварот, аднаго з выдатнейшых дзяржаўных дзеячаў гэтай краіны.

Тая ж самая сітуацыя існуе ў Беларусі - без вялікіх грошай або "вялікага блату" проста немагчыма забяспечыць нармальнае лекаваньне ці сваечасовую мэдычную дапамогу, менавіта так сыйшлі на той сьвет мая маці і дзядзька. Дзякуючы таму ж дзядзьку, дарэчы, мой сын 20 гадоў таму застаўся жывы, калі ва ўсім Менску не знайшлося для яго эфэктыўнага антыбіётыка (а яго там сапраўды не было ані ў аптэках, ані дзе), дзядзька, чыноўнік Мінгарвыканкаму, знайшоў патрэбныя лекі толькі ў сэйфе галоўнага ўрача адной з буйнейшых клінік, якая атрымала прэпарат у якасьці замежнай гуманітарнай дапамогі.

А калі сам дзядзька, які заўсёды шкадаваў іншых, а сябе - ніколі, патрапіў у шпіталь у самы пік т. зв. "сьвінячага грыпу", яго не выратавалі. А ў дзядчыным пасьведчаньні аб сьмерці напісалі іншую прычыну, тамушта, як мы памятаем, Лукашэнка заявіў, што "эпідэміі сьвінога грыпу ў Беларусі няма".

Зьвесткі пра літвіна

My_Herb
pgrigas
Літвін культуры рускай

Мінулы месяц

Лют 2017
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728    
Распрацавана LiveJournal.com